19.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У судзе Докшыцкага раёна 28 лістапада асудзілі 19-гадовага Аляксандра Сініцу паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вячаслаў Елісеенка прызначыў мужчыну паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Разгляд справы пачаўся 25 лістапада. Як паведамляе дзяржаўная раённая газета "Родныя вытокі”, напрыканцы жніўня, Аляксандр нанёс чырвонай васкавой крэйдай на сцяну крамы “Удобный” пратэстны надпіс. Суд палічыў гэта “наўмысным пашкоджаннем кавалка сцяны”.
Як піша “Віцебская Вясна”, раёнка не называе імя асуджанага. Яго паведаміў мясцовы краязнаўца Кастусь Шыталь. Таксама вядома, што Аляксандр Сініца апошнім часам актыўна крытыкаваў докшыцкія аб’екты гандлю – за продаж пратэрмінаваных прадуктаў і кепскія санітарныя ўмовы.
Крыніца: За пратэстны надпіс на сцяне крамы мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі