09.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя У судзе Ленініскага раёна Гродна 8 снежня асудзілі палітзняволенага Кірыла Жалудка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслан Гурын прызначыў палітвязню адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

kiryl-zhaludok.jpg
Кірыл Жалудок. Фота з сацсетак.

Аб гэым паведаміў Dissidentby.com.

Мужчыну затрымалі 8 жніўня 2022 года і змясцілі ў СІЗА № 1 Гродна. 

Кірыл Жалудок – спявак, дыджэй, паэт, вядучы мерапрыемстваў.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Кірыл Аляксандравіч Жалудок)

Крыніца: Дыджэя з Гродна асудзілі на год калоніі за абразу Лукашэнкі