09.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У судзе горада Жодзіна 9 снежня судзілі Дзмітрыя Варановчіа, якога прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і (ч. 1 арт. 368 КК) і двух міліцыянтаў (арт. 369 КК). Суддзя Ганна Мукавозчык прызначыла мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў.
Дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы памочнік пракурора Дзмітрый Ярашэвіч. Паводле яго хадайніцтва пасяджэнне зрабілі закрытым.
Крыніца: Жодзінца асудзілі на два з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і двух міліцыянтаў