08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам абвешчаны перапынак да панядзелка, 12 снежня.
У Мінскім гарадскім судзе 6 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы трох прафсаюзных актывістаў. Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінаваўца - пракурор Раман Бізюк.
Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме. На пасяджэнні 6 снежня, пасля агалошвання абвінавачання, вывучаліся пісьмовыя матэрыялы справы.
У Мінску пачынаецца судовы працэс над актывістамі незалежных прафсаюзаў – Фядынічам, Берасневым, Арэшкам
Тым часам, прызначаная дата суда над яшчэ трымя актывістамі незалежных прафсаюзаў. Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча і Ірыну Бут-Гусаім пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 20 снежня. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).
Крыніца: У справе актывістаў незалежных прафсаюзаў абвешчаны перапынак да 12 снежня