02.12.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларускіх грамадзян – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

 У Магілёве ГУБАЗіК затрымаў былога следчага

Па дадзеных праўладны тэлеграм-каналаў, «у каментарах затрыманы абражаў усю праваахоўную сістэму і вышэйшых службовых асоб Беларусі, а таксама ўступіў у экстрэмісцкае фармаванне», піша @vybory_smotri.

На «пакаяльным» відэа мужчына заявіў, што з 2007 па 2012 год ён праходзіў навучанне ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, а з 2012 па 2015 год працаваў у Следчым камітэце горада Магілёва.

Справу Дар'і Лосік перадалі ў пракуратуру

Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы: "У якасці падарунка на дзень народзінаў, яе справа была перададзена пракурору для накіравання ў суд".

Фота

У чым дакладна яе абвінавачваюць, пакуль невядома. Паводле сілавікоў, Дар'ю затрымалі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году.

Нагадаем, Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Палітзняволеную Таццяну Карповіч перавялі ў магілёўскую турму да суда

Таццяна Карповіч — жыхарка Віцебска, якую затрымалі 17 лістапада 2021 года.Яе абвінавачваюць паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу дадзеных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі".

Нядаўна Таццяну перавялі ў магілёўскую турму № 4. Хутка над ёй можа адбыцца суд.

Вы можаце падтрымаць яе пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі, а таксама грашовымі пераводамі, тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі салідарнасці.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманне былога следчага, Хроніка пераследу 2 снежня