28.11.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Суполка ў "Аднакласніках" "БМЗ — Наша Жизнь" прызнаная "экстрэмісцкай"
Яна аб'ядноўвае металургаў Жлобіна і распавядае пра навіны прадпрыемства. На дадзены момант, у ёй больш за 1,5 тысячы падпісантаў.
Рашэнне ад прызнанне яе інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прыняў 23 лістапада суд Чыгуначнага раёну Гомеля.
Улады прызналі ініцыятыву "Паспалітае рушэнне" "экстрэмісцкім фармаваннем"
Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Адзначым, што ў «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» «Паспалітага рушэння» пакуль няма.
Паводле сілавікоў, ініцыятыва прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».
Паспалітае рушэнне — спартова-адукацыйная арганізацыя, створаная, каб аб’яднаць беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі.
Харугвы рушэння з верасня ствараюцца за межамі Беларусі. Паведамлялася, што ў харугвы ў Польшчы ў першы дзень запісаліся 800 чалавек.
Інфармацыя дапаўняецца
Крыніца: Новае "экстрэмісцкае фармаванне" і "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 28 лістапада