25.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага працэсу над над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым, які амаль 50 разоў у сацыяльных сетках абразіў праўстаўнікоў улады і напасрэдна Лукашэнку. Апроч гэтага некаторыя выказванні медыка палічылі паклёпам на прэзідэнта.
Працэс, які вёў суддзя Віталь Лабоцкі пачаўся яшчэ 28 красавіка 2022 года, але разгляд прыпынілі для правядзення комплексных лінгвістычных экспертыз. Затым, 20 верасня ў працэсе абвясцілі чарговы перапынак, каб даць магчымасць абвінавачанаму сплаціць матэрыяльныя кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым.
Аляксандра Дураева затрымалі напачатку студзеня 2022 года. Утрымліваўся да суда ў гродзенскай турме № 1.
На відэа ператрусу дома Аляксандра на канале ГУБАЗіК паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гродзенец растлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.
У віну Дураеву таксама размяшчэнне на асабістай старонцы ў “Аднакласніках” матэрыялаў з лагатыпамі і надпісамі “Бел*ат”, TU*.by, Зер*ало”, “Ne*ta”, прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Паўсотню разоў абразіў Лукашэнку і Барсукова: у Гродне судзяць стаматолага-артапеда
У ходзе судовага працэсу агучваліся вынікі шматлікіх лінгвістычных экспертыз. Так, экспертыза прызнала негатыўнымі выказванні ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі: “псіхапат”, “звар’яцелы”, “карнік і дыктатар”, “жывёла” і дзясяткі іншых, прызнаўшы іх ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Некаторыя выказванні прызнаныя непрымальнай формай выказвання. Пералік такіх выказванняў змяшчаецца на некалькіх дзесяткаў старонак справы.
Урача абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса) і па сукупнасці пакаранняў 29 верасня канчаткова прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: Гарадзенскага стаматолага-артапеда асудзілі на тры гады калоніі, суд доўжыўся амаль пяць месяцаў