Гомельскі абласны суд 15 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 26-гадовага Барыса Кіма, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт.130) і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім ( ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс пачаўся 3 лістапада, суддзя – Руслан Царук.
Вядома, што прысудам суда раней судзімы Барыс Кім прызнаны вінаватым у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, а роўна фарміравання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, кіраўніцтва такім фарміраваннем, і на падставе ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады.
Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, а роўна ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў.
Шляхам паглынання менш строгага пакарання, прызначанага па папярэднім прысудзе, больш строгім, канчаткова абвінавачванаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Падрабязнасці судовага працэсу высвятляюцца.
Крыніца: Гамельчука пакаралі калоніяй за рэабілітацыю нацызму і стварэнне экстрэмісцкага фарміравання