У судзе Круглянскага раёна 31 кастрычніка асудзілі двух мясцовых жыхароў 18 і 19 гадоў да года калоніі кожнага. Дзяніса Вараб'я і Івана Вараб'я прызналі вінаватымі ў здзеку над дзяржаўным сцягам паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што летам яны сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынку сельскага клуба і пашкодзілі яго мацаванне. Жорсткі прысуд хлопцам вынес суддзя Дзмітрый Сасноўскі.  Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаныя двойчы ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2022 года "з мэтай дэманстрацыі свайго абразлівага і блюзнерскага стаўлення да дзяржаўнага сімвала сарвалі ўсталяваны на будынку сельскага клуба Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, пашкодзіўшы яго мацаванне". Свае дзеянні яны фатаграфавалі і здымалі на відэа на мабільныя тэлефоны. 

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота "Белсат"

На судзе Дзяніс і Іван прызналі віну цалкам. Пракурор запрасіў для іх па аднаму году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін і прызначыў суддзя Дзмітрый Сасноўскі. 

Крыніца: У Круглым двух хлопцаў адправілі ў калонію за сарваны з сельскага клуба сцяг