Гомельскі абласны суд У Гомельскім абласным судзе 28 кастрычніка да двух гадоў калоніі асудзілі Уладзіслава Вайну. Яго прызналі вінаватым ў "сайдзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. У чым канкрэтна яго абвінавацілі — невядома. Справу разглядаў суддзя Алег Харашко.

Інфармацыі пра абвінавачанага і гэтую крымінальную справу няма. Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", гэта ўжо 19-ы прысуд па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за "сайдзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Большасць крымінальных справаў па гэтым артыкуле былі ўзбуджаныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года ў сувязі з перадачай інфармацыі (фота, відэа) ў беларускія тэлеграм-каналы аб расійскай ваеннай тэхніцы на тэрыторыі Беларусі.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам вынікі судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і на Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. 

Крыніца: 2 гады калоніі — чарговы прысуд за "сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"