Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 5 лістапада 2022г.
У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:
Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:
Валерый Тумілевіч узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт 368 КК;
Уладзімір Чмураў узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт 368 КК;
Сяргей Ліцкевіч асуджаны да пазбаўлення волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, здзек з дзяржаўных сімвалаў па арт 368, 369, 370 КК;
Алег Фалей узяты пад варту за пратэсныя надпісы па арт. 339 КК і за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК;
Алег Дутчык асуджаны за “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь” і абразу А. Лукашэнкі па арт 369-1 і 368 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Павел Малітвік асуджаны за каментары ў сацыяльных сетках у дачыненні да супрацоўнікаў МУС па арт. 369 і 364 да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Алег Раманчык асуджаны за распаўсюд улётак с асабістымі дадзенымі пракурора і звесткамі пра яго дзейнасць, удзел у мірнай акцыі пратэсту па арт. 188, ч. 2 арт. 203-1, ч. 1 арт. 342. да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Арцём Міхальцоў асуджаны за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Павел Кульгейка асуджаны за абразу і распаўсюд дадзеных службовай асобы па арт. 369 КК і 179 КК да аднаго года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Дзмітрый Малашанка асуджаны за “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь” па арт 369-1 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Ігар Беланожка асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Аляксей Іваноў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і выказванне мяркавання па “справе Зельцара” па арт. 369 і ч. 1 арт. 130 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Валерый Сівук асуджаны за паклёп і абразу А.Лукашэнкі па ат.188 і ч. 1 арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Уладзімір Шымчук асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і здзек з дзяржаўных сімвалаў па ч. 1 арт. 368 і арт. 370 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі,
Алег Крычкоўскі асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Васіль Дземідовіч асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады, суддзі, А. Лукашэнкі і выказвання в сацыяльных сетках пра арганізацыю пратэсту да шасці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Марына Каласкова асуджана за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да аднаго года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пакаранне заменена на пазбаўленне волі;
Дзяніс Варабей асуджаны за пашкоджанне дзяржаўнага сцяга па арт. 370 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Іван Верабей асуджаны за пашкоджанне дзяржаўнага сцяга па арт. 370 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Людміла Самак асуджана за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Эдгар Шырко асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і выказванне мяркавання па “справе Зельцара” па арт. 369 і ч. 1 арт. 130 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- Неадкладна вызваліць палітвязняў Валерыя Тумілевіча, Уладзіміра Чмурава, Сяргея Ліцкевіча, Алега Фалея, Алега Дутчыка, Паўла Малітвіка, Алега Раманчыка, Арцёма Міхальцова, Паўла Кульгейку, Змітра Малашэнку, Ігара Беланожку, Аляксея Іванова, Валерыя Сівука, Уладзіміра Шымчука, Алега Крычкоўскага, Васіля Дземідовіча, Марыну Каласкову, Дзяніса Вараб’я, Івана Вараб’я, Людмілу Самак, Эдгара Шырко і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
- Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Беларускі ПЭН;
Lawtrend;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Крыніца: Заява праваабаронцаў аб прызнанні 21 новага палітычнага зняволенага