У Брэсцкім абласным судзе 4 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Лагодзіча, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько, дзяржабвінаваўца - пракурор Марыя Бялт.
Палітзняволены Дзмітрый Лагодзіч быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
З сярэдзіны студзеня 2022 ён утрымліваецца ў СІЗА №7 Брэста.
Спачатку за каментары на Лагодзіча завялі справу па артыкуле 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады). Аднак у ходзе следства абвінавачванні змяніліся: з'явіліся частка 1 і частка 2 артыкула 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Беларусі) і ч. 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса.
У ходзе суда высветлілася, што абвінавачанне за абразу Лукашэнкі выставілі за каментар, пакінуты яшчэ 12 жніўня 2020 года ва «Вконтакте». Тады пад сваім імем Дзмітрый пракаментаваў навіну на старонцы "TUT.BY".
Судовы працэс доўжыўся тры дні, сёння быў агучаеы прысуд: пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму трэмінам на 3 гады і 6 месяцаў.
Крыніца: Па "справе Зельцэра" асуджаны жыхар Брэста Дзмітрый Лагодзіч