У судзе Баранавіцкага раёну 12 кастрычніка асудзілі Яўгена Шайбака паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала Іна Паўлоўская.
Пасяджэнне мела выязны фармат і праходзіла ў памяшканні АУС Баранавіцкага райвыканкама.
Яўгена Шайбака абвінавацілі ў тым, што ён размаляваў фарбай белага, чырвонага і чорнага колераў некалькі фасадаў будынкаў, комін кацельнай, смеццевыя бакі і аўтобусны прыпынак.
Яўген на судзе заявіў, што быў нязгодны з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, у сувязі з чым вырашыў выказаць свой пратэст у выглядзе надпісаў і малюнкаў. На фасадзе свайго дома мужчына намаляваў бела-чырвона-белы малюнак.
12 кастрычніка суддзя Баранавіцкага раённага суда Іна Паўлоўская прызнала Яўгена Шайбака вінаватым паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла яму пакаранне тэрмінам 1 месяц арышту.
Яўген знаходзіцца пад падпіскаю аб нявыездзе.
Крыніца: За пратэсныя малюнкі мужчыну прысудзілі 1 месяц арышту