24 кастрычніка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі вырак палітзняволеным мужу і жонцы: Яўгену і Анжаліцы Ярмак. Іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — кожнага.
Суддзя Сяргей Кацар прызнаў іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Першапачаткова ім таксама інкрымінавалі арт. 368 Крымінальнага кодэкса, аднак праз тэрмін даўніны яго знялі.
Ярмакі былі затрыманыя ў Мінску 16 чэрвеня 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Анжаліка "хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў Instagram". На "пакаяльным відэа" дзяўчына "прызнавалася" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і "перакрыцці дарог". Яўгена спачатку асудзілі па адміністрацыйнай справе, затым узялі пад варту па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Крыніца: Палітзняволеных мужа і жонку асудзілі да "хатняй хіміі" паводле "народнага" артыкула