Палітзняволеную Анастасію Ганчарэвіч асудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вядома, што спачатку жанчыну абвінавачвалі толькі паводле арт. 342 КК, аднак у выніку прызналі вінаватай не толькі паводле яго, але таксама паводле арт. 368 («Абраза Лукашэнкі») і арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Вырак вынесла Ірына Ланчава ў Магілёўскім абласным судзе 26 кастрычніка. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
Анастасію затрымалі раніцай 1 лютага 2022 года, калі яна збіралася ехаць на працу. У сям’і двое дзяцей.
Крыніца: Палітзняволеную маці дваіх дзяцей асудзілі да 4,5 гадоў калоніі