Cяргей Сацук Мінскі гарадскі суд 26 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука. Справу журналіста разглядала суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Палітзняволенага Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Да суда ўтрымліваўся ў Следчым ізалятары ў Мінску.

Як стала вядома пазней, журналіста абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Падставай для пераследу журналіста на думку калегаў Сацука, з'явіліся гучныя расследаванні, якія перадусім тычыліся маштабнай карупцыі ў медыцынскай галіне. На падставе здабытых фактаў ён расказаў пра беспрэцэдэнтныя “адкаты” за пастаўку дарагога абсталявання; закупку незарэгістраванай вакцыны, якую фактычна апрабоўвалі на беларускіх дзецях; фальсіфікацыю лічбаў распаўсюду  COVID-19 у Беларусі. І ўсё гэта пры ўхваленні кантрольнага ведамства — Міністэрства аховы здароўя. 

Судовы працэс пачаўся 23 верасня.

Прысуд палітзняволенаму журналісту Сяргею Сацуку вынесуць 26 кастрычніка

Як расказалі службе маніторынгу БАЖ сваякі Сяргея Сацука, агалошванне прысуду прызначанае на 26 кастрычніка ў адкрытым фармаце.

Абвінавачанне запрасіла для Сяргея Сацука 8 гадоў пазбаўлення волі.

Суд пагадзіўся з прапановай пракурора і пакараў журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на восем год ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: Суровы прысуд журналісту Сяргею Сацуку: восем гадоў калоніі