Мікіта Старажэнка У Мінскім гарадскім судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы былога следчага, які звольніўся пасля выбараў у знак пратэсту Мікіты Старажэнкі. Яго абвінавачаваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, а таксама ў незаконным зборы і распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці (ч.1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса, выключаная з кодэкса 26.05.2021 г.)

Судовы працэс пачнецца 15 лістапада, суддзя – Анжэла Касцюкевіч.

З 2017 года Мікіта Старажэнка працаваў у Следчым камітэце: следчым у Партызанскім райаддзеле сталічнага СК. Ён звольніўся са следчых органаў пасля прэзідэнцкіх выбараў і паведаміў пра гэта 17 жніўня 2020 года на сваёй старонцы ў Instagram:

Палітзняволены Мікіта Старажэнка быў брутальна затрыманы 1 лютага 2022 года ў Мінску ў гандлёвым цэнтры. На відэа, апублікаваным у праўладным тэлеграм-канале, ён кажа, што перадаў кантакты двух супрацоўнікаў Губазіка і намесніка начальніка СК па Менску аднаму з “пратэсных тэлеграм-каналаў”.

Пасля ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна быў пераведзены ў СІЗА-1 Мінска.

«Мікіта расказваў, што білі нагамі, дубінкамі, намотвалі анучу на галаву», — сукамернік пра затрыманага экс-следчага Старажэнку

Яму інкрымінуецца «распальванне сацыяльнай варожасці» паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Мікіту пагражае ад 5 да 12 гадоў калоніі.

4 траўня 2021 года Старажэнка, як і іншыя, якія звольніліся ў знак пратэсту сілавікі, быў пазбаўлены Лукашэнка званні старэйшага лейтэнанта юстыцыі запасу. Пасля звальнення Мікіта працаваў юрыстам. У красавіку мінулага года яго арыштоўвалі на 15 сутак за "несанкцыянаванае пікетаванне".

З матэрыялаў следства вынікае, што абвінавачаны Старажэнка не пазней за жнівень 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, “дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці ў складзе арганізаванай злачыннай групы, незаконна сабраў з розных крыніц персанальныя дадзеныя і іншую інфармацыю аб прафесійнай дзейнасці звыш 16 тысяч службовых асоб дзяржаўных органаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, суддзяў і ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”.

Пасля, з мэтай ўзбуджэння сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці абвінавачаны нібыта размясціў персанальныя дадзеныя і іншую інфармацыю аб прафесійнай дзейнасці больш за 300 суддзяў на адным з дэструктыўных інфармацыйных рэсурсаў для агляду нявызначанаму колу асоб. Пры гэтым ён прадставіў доступ да звестак, у тым ліку ў дачыненні да 9 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, членам групы, якая адміністравала іншыя дэструктыўныя Telegram-каналы.

Судовы працэс, хутчэй за ўсё, будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Крыніца: Прызначаная дата суда над былым следчым, які нібыта перадаваў кантакты сілавікоў пратэсным каналам