У Ленінскім судзе Мінска 3 кастрычніка асудзілі Мілану Вальфовіч паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук. Мілану абвінавацілі ў тым, што яна прыняла ўдзел у нядзельным Маршы “з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста, вядзення дэструктыўнай дзейнасці”. Тым самым “прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Таксама жанчыне паставілі ў віну непадпарадкаванне прадстаўнікам улады і перашкоду руху грамадскага транспарта.

milana-valfovicz_3.jpg
Мілана Вальфовіч. Фота з сацсетак

Мілану апазналі па фотаздамках з Марша, якія сілавікі знайшлі ў яе тэлефоне.

3 кастрычніка суддзя Ленінскага суда Мінска Марына Клімчук прызнала Мілану Вальфовіч вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла пакаранне тэрмінам 2 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія). Мілану Вальфовіч вызвалілі ў залі суда.

Крыніца: “Публічна выказвала свае грамадска-палітычныя погляды”: мінчанку асудзілі на 2,5 года за ўдзел у нядзельным Маршы