Незарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты варта выкарыстоўваць усе легальныя магчымасці для таго, каб адстаяць сваё права быць зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты, лічыць нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў.
“Прыклады кандыдатаў у дэпутаты Галіны Каржанеўскай (БХД), Дзмітрыя Кучука (“Зялёныя”), Мікіты Семяненка (Рух “За Свабоду”) былі станоўчымі і паказваюць, што незарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты варта выкарыстоўваць усе легальныя магчымасці для таго, каб адстаяць сваё права быць зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.
“Аднак дагэтуль застаюцца нявырашаныя пытанні з нерэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты праз няправільна запоўненыя дэкларацыі, прыдзіркі да якасці подпісаў, ці памылкі ў пратакол аб вылучэнні кандыдатаў. У людзей павінна быць права на выпраўленне тэхнічных памылак і яны не павінны быць перапонай на іх шляху ў дэпутаты", - паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі назірання "Права выбару-2018".
Алесь Сілкоў таксама адзначыў, што новым ў кампаніі 2018 года стала большая актыўнасць праўладных палітычных партый, якія агулам вылучылі 695 кандыдатаў у дэпутаты, што больш у параўнанні з 2014 годам на 253 кандыдаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Крыніца: Алесь Сілкоў: Нерэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты вылучэнцам ад партый варта і трэба абскарджваць