Абвестка пра сустрэчу з выбаршчыкамі. Фота Аляксея Лапіцкага. Агітацыйная кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Жодзіна практычна незаўважная.

Найчасцей яна падмяняецца цэнтралізаваным візуальным інфармаваннем жыхароў праз распаўсюджванне па паштовых скрынях чорна-белых ўлётак з фотавыявамі й кароткімі біяграфічнымі звесткамі кандыдатаў, а таксама абвесткай з заклікамі прыйсці на галасаванне. Ва ўстановах гораду паўсюдна размяшчаюцца абвесткі пра дзень выбараў і інфаўлёткі кандыдатаў у дэпутаты, але толькі ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў. А вось інфармацыйныя ўлёткі кандыдатаў у Жодзінскі гарсавет дэпутатаў прысутнічаюць толькі ў будынках, дзе знаходзяцца памяшканні адпаведных выбарчых камісій.

Інфармацыйны стэнд у Жодзіна. Фота Аляксея Лапіцкага.

"Тыя ж сустрэчы з выбарнікамі, абвесткі, якія ўдалося ўбачыць, хутчэй нагадваюць не свабодны агітацыйны працэс, а адміністрацыйна-камандную абавязалаўку…,” - сведчыць жодзінскі назіральнік Аляксей Лапіцкі.

На абвестках пра сустрэчы напрыканцы зроблены катэгарычны загад адміністрацыі: “Явка коллектива обязательна!”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”   паводле  licviny.info

Крыніца: Сустрэча з кандыдатамі пад лозунгам: “Явка коллектива обязательна!”