Антон Шаблыка. Фрунзенскі суд Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе Антона і Вольгі Шаблыкаў па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны удзел у іх).

Справу разглядаў суддзя Юля Блізнюк.

Антон Шаблыка да затрымання займаўся арганізацыяй актыўнага адпачынку: сплавы на байдарках па рэках і азёрах, вяровачныя курсы і трэнінгі, турыстычныя падарожжы, у тым ліку і па горных маршрутах.

Раней Антон неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у акцыях пратэсту: адбываў адміністрацыйны арышт у лістападзе 2020 года ў ЦІП на Акрэсціна. Таксама затрымліваўся 9 сакавіка 2022 года разам з жонкай Вольгай на адным з антываенных мітынгаў у Мінску.

Вольга Шаблыка да затрымання працавала выкладчыцай англійскай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Пра прысуд праваабаронцы даведаліся толькі зараз. Вядома, што ў 2020 годзе яны прымалі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту “Марш супраць тэрора”, якая адбылася ў Мінску 1 лістапада.

24 траўня мужа і жонку Шаблыкаў пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Крыніца: Мужа і жонку пакаралі за ўдзел у "Маршы супраць тэрора" - прысуд стаў вядомы толькі зараз