Максім Ражкоў. У Гомельскім абласным судзе 28 верасня вынесены прысуд палітзняволенаму Максіму Ражкову, абвінавачанаму ў грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў Руслан Царук.

29-гадовы Максім Ражкоў з’яўляецца інвалідам 2 групы, быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Гомелі – па крымінальнай справе, узбуджанай за каментарыі ў інтэрнеце пасля гібелі ў перастрэлцы жыхара Мінска Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ.

Да суда Ражкова ўтрымлівалі ў следчай турме №8 ў Жодзіна, затым у СІЗА ў Гомелі.

6 кастрычніка 2021 г. праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Судовы працэс пачаўся 21 верасня гэтага года. На наступным пасяджэнні, 26 верасня, дзяржаўны абвінаваўца запрасіў  чатыры гады пазбаўлення волі.

28 верасня агучаны прысуд – 3,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: Гамяльчаніна з інваліднасцю пакаралі калоніяй за каментары па "справе Зельцара"