Пры рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Смаргонскага райсавета было праведзена лёсаванне часу запісу выступаў на радыё. Пры гэтым раённая камісія паведаміла кандыдатам, што запіс будзе рабіцца ў Смаргоні, паведамляе "Гарадзенская Вясна".
Але напярэдадні пачатку запісу раённая камісія паведаміла кандыдатам, што Гарадзенская абласная камісія па выбарах прыняла рашэнне перанесці запіс выступаў на радыё з раёцэнтра ў Гародню. І не ў дні, вызначаныя лёсаваннем, а 7 лютага а 10-й гадзіне. Пры гэтым адначасова могуць прыехаць на запіс усе 28 кандыдатаў.
Артымліваецца, што калі на запіс 7 лютага ў Гародню прыедуць са Смаргоні адразу кандыдаты, то пры адведзеным ліміце запісу 30 хвілін на аднаго чалавека да апошняга чарга дойдзе недзе праз 12-13 гадзін.
Тое, што амаль усе кандыдаты працуюць у бюджэтнай сферы або на дзяржаўных прадпрыемствах, і пры наведванні абласнога цэнтра цягам дня ім будзе задарма выплачаны заробак, а то і камандзіровачныя выдаткі з кампенсацыяй праезду, або яны мусяць браць адпачынак на дзень і ехаць за свой кошт, нікога не клапоціць.
Такім чынам, зацверджаны Смаргонскай раённай камісіяй па выбарах графік запісу выступаў афіцыйна не адменены, але цалкам сарваны. І каб рэалізаваць свае права на агітацыю, дзеля запісу 3-хвіліннага выступу кандыдатам у дэпутаты са Смаргоні абласной камісіяй па выбарах створаны цяжка пераадольныя перашкоды.
Зараз чакаецца рэагаванне ЦВК на дзеянні Гарадзенскай абласной камісіі па выбарах.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: У Смаргоні сарваны графік запісу на радыё выступаў кандыдатаў у дэпутаты