Ілюстрацыйнае фота. 28 чэреня суд Ленінскага раёна Магілёва вынес прысуд па крымінальнай справе жыхара Мінска Алега Лябіхава. Яго абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза парадстаўніка ўлады".Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Аксана Ратнікава, якая дагэтуль неаднаразова выносіла палітычна матываваныя прысуды. Паводле матэрыялаў справы, 6 кастрычніка 2021 года Алег Лябіхаў "па прычынах палітычнай і ідэалагічнай варожасці" пакінуў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" абразлівы каментар у адрас супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аўдзеева. Сваю віну ў судзе Лябіхаў цалкам прызнаў, а свой учынак назваў праявай эмоцый, паведамляе MAYDAY.TEAM  Суд прызнаў Алега Лябіхава вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два года. Таксама суд пастанавіў выплаціць 1000 рублёў маральнай шкоды пацярпеламу супрацоўніку міліцыі.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: Суд Магілёва пакараў мінчука двума гадамі "хіміі" за каментар у адрас міліцыянта