Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 28 студзеня, сказаў намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецпрадстаўнік па Усходняй Еўропе Кент Харстэд.
На гэтым тыдні ён наведваў Беларусь з візітам, нагадвае інтэрнэт-газета naviny.by.
«АБСЕ не будзе назіраць за правядзеннем перадвыбарчай кампаніі і саміх выбараў. Аднак мы будзем сачыць, да якіх вынікаў яны прывядуць», - заявіў ён.
Шведскі палітык спадзяецца, што «мясцовыя назіральнікі будуць мець доступ як да выбарчых участкаў, так і да працэсу падліку галасоў».
«Мы таксама спадзяемся, што гэтая кампанія будзе жыццяздольнай. У ёй змогуць прыняць удзел усе жадаючыя актыўным і свабодным чынам», - адзначыў Кент Харстэд.
Што тычыцца яго асабіста, то спецпрадстаўнік ПА АБСЕ цікавіцца мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Ён абмяркоўваў «гэтае пытанне» падчас гэтага візіту ў Мінск.
Кент Харстед узначальваў місію кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ на апошніх прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах у Беларусі.
Нагадаем, у заяве па выніках гэтага візіту ў Беларусь ён выказаў шкадаванне, што працэс рэфармавання выбарчага заканадаўства ў краіне не прасоўваецца наперад, і заклікаў беларускія ўлады актывізаваць намаганні па правядзенні рэформаў.
«Я расчараваны, што шмат чаго не зроблена для правядзення такой неабходнай выбарчай рэформы, і заклікаю актывізаваць намаганні для таго, каб выбары ў 2020 годзе праводзіліся ў адпаведнасці з новым і палепшаным заканадаўствам», - сказаў спецпрадстаўнік.
Ён заклікаў ЦВК актывізаваць намаганні па выкананні рэкамендацый, зробленых Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ па выніках выбараў.
Крыніца: Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не зроблена