У ток-шоу «Кожны з нас» на тэлеканале “Белсат” аўтарытэтны святар Беларускай праваслаўнай царквы протаярэй Яўген Грамыка, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і іншыя эксперты выказаліся на адну з самых вострых тэмаў – смяротнае пакаранне.
Прагучалі галасы сваякоў людзей, якіх расстралялі ці расстраляюць. Гэта мама «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова, маці расстралянага гамяльчаніна Аляксандра Грунова, Тамара Сялюн (яе сына пазбавілі жыцця за забойства дваіх чалавек).
Выказаліся і пацярпелыя ад рук «смяротнікаў». Гэта бабруйчанка Людміла Кунцэвіч (страціла брата з-за «чорных рыэлтараў»), Галіна Елісеенка (яе мужа і сына не стала з-за ўжо расстралянага Сяргея Хмялеўскага).
Часам дыскусія была на мяжы фолу.
Забойства за забойства. Ці трэба караць смерцю?
Крыніца: Забойства за забойства. Ці трэба караць смерцю? Відэа