Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак. На паседжанні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта 3 студзеня было прынятае рашэнне аб вызначэнні ў Светлагорскім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пад час правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.

У гэтым рашэнні ўсяго адзін пункт: 1. Вызначыць месцы – 1.1 пералік памяшканняў, 1.2 пералік месцаў, найбольш наведваемых грамадзянамі, 1.3 любыя прыгодныя месцы для правядзення ў уведамляльным парадку сходаў па-за памяшканнямі, пікетаў, мітынгаў, за выключэннем тэрыторый: на адлегласці 50 метраў ад будынку райвыканкама, РАУС, пракуратуры, суда, устаноў адукацыі і аховы здароўя.

Як паведамляе назіральніца Алена Маслюкова, да дакумента дададзены два дадаткі: пералік памяшканняў для правядзення сустрэч і пералік месцаў, найбольш часта наведваемых грамадзянамі.

Першы датадак утрымлівае спіс 30 памяшканняў (тое ж самае было і на папярэдніх выбарах): 2 гарадзкіх цэнтра культуры, 18 сельскіх клубаў, 8 гарадзкіх школ (усяго іх 12) і 2 сельскія школы.

У другім дадатку пералічаныя інфармацыйныя стэнды-канструкцыі і стэнды для аб’яў, афішныя тумбы, стэнды  каля сельскіх выканкамаў і гандлёвых кропак горада і раёна, якія належаць райспажыўсаюзу, у філіялах РУПС (на ўсіх поштах), на рынках, на аўтастанцыі і чыгуначнай станцыі, на прыпынках (13 у розных частках горада – каля заводаў 7, астатнія ў горадзе).  Таксама названыя інф. стэнды іншых арганізацый, якія можна выкарыстоўваць з дазволу кіраўніка адпаведнай арганізацыі.

Камісія палічыла, што гэта дастатковая колькасць месцаў для агітацыі.

“Гэты дакумент нічым не адрозніваецца ад папярэдняга рашэння, якое прымалася пад час мінулых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Такім чынам, ні пагаршэння сітуацыі, ні паляпшэння не назіраецца” – каментуе Алена Маслюкова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Месцы для агітацыі ў Светлагорску: ні паляпшэння, ні пагаршэння