Ілюстрацыйнае фота. Крыніца:logosinfo.org Праваабаронцы даведаліся пра вынікі яшчэ аднаго "палітычнага" суда.

19 і 20 траўня суд Брэсцкага раёна разглядаў справу Івана Бацюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч.1 і ч.2 артыкула 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». На жаль, падрабязнасцяў з залы суда амаль няма. Вядома толькі, што справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак, і што з 4 красавіка (у гэты дзень абвінавачанага затрымалі) і да суда мужчына знаходзіўся пад вартай. Вядомы і вынік судовага пасяджэння. За абразу Лукашэнкі Івана Бацюка прызналі вінаватым і прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: Брэст: два гады калоніі за абразу Лукашэнкі