18 студзеня ў другой палове дня сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага гарсавету 28 склікання. З 140 прэтэндэнтаў гарадская камісія зарэгістравала 132. У ліку тых васьмі, каму адмовілі, апынуўся і былы дэпутат гарсавета, прадстаўнік партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў - камісія знайшла хібы ў ягоных подпісах і дэклярацыі.
Як паведаміў з паседжання камісіі прадстаўнік кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" у Гомелі Леанід Судаленка усяго на 40 месцаў у гарадскі Савет дэпутатаў былі пададзены дакументы ад 140 чалавек, з якіх 54 вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, 47 працоўнымі калектывамі і 39 палітычнымі партыямі.
На паседжанні камісіі былі агучаны і прычыны, па якім васьмі прэтэдэнтам адмоўлена ў дальнейшай барацьбе за дэрутатскі мандат. Гэта неякасныя подпісы ў падпісных лістах. Незалежны назіральнік у камісіі Леанід Судаленка раней прысутнічаў падчас праверкі гэтых подпісаў працоўнай групай і сведчыць, што ў аднаго з прэтэдэнта нават месца жыхарства выбаршчыкаў было пазначана адвольна.
З вядомых беспартыйных прэтэдэнтаў пасведчанне кандыдата ў гарсавет атрымаў блогер Максім Філіповіч, які стаў яшчэ і кандыдатам у дэпутаты аблсавету. Ад партыі "Справядлівы свет" рэгістрацыю атрымаў Валер Клімаў і Уладзімір Сякерка, ад партыі АГП – Мікалай Новікаў і Кастусь Жукоўскі.
Назіральнік Леанід Судаленка адзначае, што ў новым складзе гарадскога Савета будзе новы старшыня, таму што сярод кандыдатаў у дэпутаты няма дзейнага старшыні гарсавету Івана Барадзінчыка. З’явілася інфармацыя, што ён балатуецца у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў і магчыма будзе кіраваць дэпутатамі там.
З 8 по 16 лютага кожны з кандыдатаў будзе мець 3 хвіліны на радыё, каб у запісу звярнуцца да сваіх выбаршчыкаў і распавесці з чым яны ідуць служыць людзям.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" паводле Гомельская Вясна
Крыніца: У Гомельскі гарсавет не здолелі пераадолець рэгістрацыю 8 прэтэдэнтаў