Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскага журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса 5 траўня чакае новы суд. Пра гэта ён паведаміў у сацыяльных сетках:

Чарговы суд чакае мяне 5 траўня. Усё відовішча/судзілішча распачнецца ў 9:30 у судзе Савецкага раёна Гомеля. Нагодаю стала анлайн-трансляцыя з-пад ІЧУ 31 сакавіка, калі на свабоду мусіў выйсці вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч. Нічога, панове і паненкі, прарвемся!

Ад пачатку сёлетняй вясны гэта шосты адміністрацыйны працэс, узбуджаны супраць гомельскага фрылансера. Відавочна, што шляхам накладання штрафаў і арыштаў, улады намагаюцца спыніць ягоную прафесійную дзейнасць.

Крыніца: У Гомелі ізноў судзяць Яўгена Меркіса