38-гадовага палітвязня Руслана Кузьміча прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Б..сат". 

Жыхара Навагрудка прызналі вінаватым паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Паводле звестак следства, 3 кастрычніка 2021 года ў адным з "дэструктыўных тэлеграм-каналаў" ён пакінуў каментар "у падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці і выкарыстання зброі" пад відэа, у якім дэманструецца выкарыстанне зброі. Згодна з паведамленнямі пракуратуры, у каментары "Ок, пришло время дастовать оружие. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!" абабвінавачаны "падахвочваў іншых грамадзян да гвалтоўных супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем зброі".

Падчас папярэдняга следства Руслан Кузьміч адмовіўся даваць паказанні. Вядома, што цягам 2020 года ён двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці паводле "народнага" артыкула 23.34. 

Крыніца: Палітвязня асудзілі да трох гадоў калоніі за адзін каментар