20 снежня, у Міжнародны дзень салідарнасці людзей, удзельнікі і ўдзельніцы трэнінгу "Міжнароднае гуманітарнае права" далучыліся да акцыі Human Rights House Foundation па напісанні паштовак палітзняволеным праваабаронцам Беларусі, якія цяпер утрымліваюцца ў няволі. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дом правоў чалавека "Крым". Паштоўкі праваабаронцам "Вясны" падпісвалі прадстаўнікі чатырох украінскіх арганізацый: ЦГП "Альменда"/CCE "Almenda", ZMINA. Центр прав людини, Regional Center for Human Rights, Крымская праваабарончая група/Crimean Human Rights Group.

pashtouki_viasnoucam_4.jpg

pashtouki_viasnoucam_1.jpg

pashtouki_viasnoucam_6.jpg

Нагадаем, на дадзены момант у зняволенні па палітычна матываваных крымінальных справах знаходзяцца сем прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра "Вясна": кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка, валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Сем праваабаронцаў-вясноўцаў адзначаць за кратамі Дзень правоў чалавека

Распавядаем пра храналогію пераследу тых, каго ўлады схавалі за краты за тое, што абаранялі правы чалавека ў Беларусі, дапамагалі людзям і адкрыта заяўлялі пра бяспраўе ў краіне з боку беларускіх ўладаў.

Крыніца: Украінскія праваабаронцы падтрымалі зняволеных калег з Беларусі Фота