Эдуард Пальчыс. Фота: "Новы Час". У Мінскім гарадскім судзе 17 снежня вынесены прысуд палітзняволенаму блогеру Эдуарду Пальчысау. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суд праходзіў у закрытым рэжыме "з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Палітвязня судзілі па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Справу разглядаў суддзя Пётр Арлоў.

Суд пастанавіў: прызнаць вінаватым па ўсіх артыкулах і прызначыць сумарнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 13 гадоў.

удзе дапоўнена.

Крыніца: 13 гадоў калоніі прысудзілі блогеру Эдуарду Пальчысу