Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа Суд Жлобінскага раёна 16 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Іллі Кадзетава і Кірылы Малышэнка. Іх абвінавачваюць у ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.

На судовае пасяджэнне дапусцілі толькі абвінавачаных і іх адвакатаў, таму інфармацыі пра сутнасць справы пакуль практычна няма. Мабільныя тэлефоны ў залу праносіць забаранілі.

Вядома толькі, што юнакам ставяць у віну ўдзел у масавай акцыі пратэсту, якая адбылася ў Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Нібыта яны прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзілі на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаялі ў сцэпцы і не падпарадкоўваліся законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.

Суд пастанавіў пакараць Кадзетава і Малышэнку абмежаваннем волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у папраўсую ўстнову адкрытага тыпу.

І гэта, нягледзячы на тое, што Кірыл Малышэнка, 2000 года нараджэння, меў толькі адно адміністратыўнае спагнанні за безбілетны праезд некалькі год таму.

Жлобінская анамалія: за падзеі 10 жніўня судзяць яшчэ дваіх актыўных удзельнікаў акцый пратэсту

У якасці пацярпелага выступае намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн, які быў пацярпелым і ў ранейшых працэсах у Жлобіне. На гэты раз ён будзе даваць паказанні па скайпе.

Яшчэ двух жыхароў Жлобіна асудзілі да "хатняй хіміі" за падзеі 9-10 жніўня

У выніку суд пакараў абвінавачаных абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу: Сяргея Якубенку тэрмінам на 3 гады, а Іллю Груздзева – на 2 гады і 6 месяцаў.

Крыніца: За жнівеньскія акцыі пратэсту ў Жлобіне асудзілі яшчэ двух юнакоў