У судзе Савецкага раёна Мінска 14 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязняў, удзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH Уладзіміра і Надзеі Калач, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а роўна фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці (ч.2 арт. 342 КК).
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Вольга Емельянчанка.
Мужа і жонку Уладзіміра і Надзею Калачоў і яшчэ 14 чалавек затрымалі 2 жніўня 2021 года на святкаванні дня народзінаў Надзеі.
Спачатку ўсіх вінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі вароты дома пад Мінскам. А потым стала вядома, што на шасцярых з іх завялі крымінальныя справы. Да суда Уладімір і Надзея ўтрымліваліся ў СІЗА №1 Мінска.
У Мінску пачаўся суд над салістамі фолк-гурта IRDORATH Уладзімірам і Надзеяй Калачамі
На судовым пасяджэнні прадстаўнік пракуратуры Вольга Емельянчанка запрасіла для абвінавачаных па два гады пазбаўлення волі
Суддзя пагадзіўся з прапановай абвінавачання і вынес прысуд: па два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пераслед гурта IRDORATH і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя
Крыніца: Удзельнікам гурта Irdorath Уладзіміру і Надзеі Калач - па два гады пазбаўлення волі