Пятніца, 24 Ліпень 2026

Святара родам з Лепеля асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Bерагодна, па справе «Беларускага Гаюна»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Імя праваслаўнага святара Аляксея Пыцько  24 ліпеня з'явілася ў спісе «экстрэмістаў», які складае МУС. Паводле інфармацыі на сайце ведамства, ён асуджаны Брэсцкім абласным судом і прызнаны вінаватым паводде чч. 1 і 2 арт.. 361-4 КК РБ («Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці») і ў яго “судзімасць не пагашана”. Аляксею Пыцько 43 гады, ен шматдзетны бацька – разам з жонкай ён выхоўвае пецярых дзяцей.

Аляксей Пыцько  нарадзіўся ў Лепелі, быў адзіным дзіцем у сям’і, займаўся боксам. Скончыў Лепельскі прыфесійны ліцэй, потым вучыўся на гістарычны факультэт ВДУ па спецыяльнасці «Тэалогія». Як ён сам адзначае, яго бацькі былі “нядзельнымі вернікамі” – хадзілі ў храм па святах, але юнаку хацелася глыбей вывучаць багаслоўе. Пазней ён
 вучыўся ў Мінскай духоўнай акадэміі і быў рукапаложаны ў Віцебску і  пачынаў сваё служэнне ў храмах Віцебшчыны – у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы, займаў пасаду памочніка сакратара епіскапа, выкладаў у Віцебскай духоўнай вучэльні і курс «основы нравственности» у школах.

У траўні 2008 года Аляксея Пыцько прызначылі святаром у пертрапаўлаўскую царкву Багушэўска, яшчэ праз пяць год ён быў пераведзены ў Пінскую епархію. Спачатку ён служыў у Ганцавічах, у апошнія гады – у аграгарадку Фядоры Столінскага раёна. Там яму даручылі кіраваць адбудовай мясцовага храма, і ў гэтай якасці пра яго нават пісала газета “Беларусь сегодня”.

Сяргей Макараў