Што стаіць за гэтымі прыгожымі словамі? Падобна, што так старшыня абласнога суду намякае на працу, якую трэба рабіць “правільна”, калі “иногда не до законов”.
Да чаго яшчэ варта быць гатовымі суддзям? Да таго, што ў сучасных умовах нагрузка на іх падвышаецца. Нават калі зніжаецца колькасць злачынстваў пўнай катэгорыі, працы ў суддзяў не меншае. "Это связано с расширением функций, в том числе по информационной работе и ведению правовой пропаганды", патлумачыў старшыня абласнога суда ў інтэрв'ю газеце "Віцьбічы".
Таксама ён адзначае, што суддзям “старой школы” сёння даводзіцца значна цяжэй: яны вымушаны працаваць не толькі з тымі катэгорыямі злачынстваў, да якіх звыклі. Але і разбірацца ў справах, дзе фігуруюць, да прыкладу, кіберзлачынствы, а не проста рабаўніцтвы і крадзяжы.
Ёсць у інтэрв’ю віцебскай гарадской газеце і падзякі калегам, якія аддалі судзейскай працы шмат гадоў. Праўда, Аляксандр Федзюкевіч чамусьці не згадаў "заслугі" Зінаіды Балаболавай - суддзі Наваполацкага гарсуда, якая шмат год запар выносіла палітычна матываваныя рашэнні па адміністрацыйных справах і нядаўна сышла з пасады.
Павел Пятроўскі