Падчас судовага працэсу, бок абвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Віцебску Аляксандр Філіпенка. Ён заявіў, што падсудны ў ТГ "Віцебск 97" і "Карнікі Беларусі" на працягу 2020 і 2021 гадоў пакідаў публікацыі і фота з сынам з месцаў правядзення актаў пратэсту ў абласным цэнтры.
У мабільным тэлефоне Міхайлава следчыя знайшлі каментарыі ў дачыненні да некалькіх міліцыянтаў, якія праходзяць службу ў Гомелі, Полацку і Барысаве, а таксама ў дачыненні да вайскоўца 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады і А.Р. Лукашэнку.
Падчас следства і на судзе Міхайлаў прызнаў сваё дачыненне да напісання абразлівых публікацый, пакінутых у ТГ, і раскаяўся ў зробленым.
Пакуль пастанова не ўступіла ў законную сілу. Міхайлаў, лічыць, што прысуд надзвычай суровы і з дапамогай свайго абаронцы мае намер падаць апеляцыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд.
Павел Жукаў