Як паведамляе Вярхоўны суд РБ, Аляксандр Караткевіч быў абвінавачаны ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 445, ч.1 арт. 214, ч.3 арт. 294, ч.2 арт. 295, ч.2 арт. 363 КК. Суд прызнаў яго вінаватым у самавольным пакіданні месца службы, у неправамерным авалодванні транспартным сродкам, крадзяжы агнястрэльнай зброі, незаконным захоўванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі, а таксама – у супраціўленні супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку.
Паведамляецца, што Караткевіч прызнаю віну часткова.
Суд Глыбоцкага раёну прызначыў вайскоўцу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 7 гадоў з адбываннем тэрміну ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Малады чалавек быў затрыманы 4 красавіка (праз два дні пасля ўцёкаў) у вёсцы Лобані Вушацкага раёну. Хлопец хаваўся ў хляву, а калі захацеў есці, пайшоў папрасіць у гаспадыні. Тая яго пакарміла, але пасля паведаміла ў міліцыю. Аляксандр служыў кіроўцам-радыётэлефаністам у вайсковай частцы ў Віцебску.
Антось Прас