Серада, 26 Кастрычнік 2016

Пяць дадатковых гадоў зьняволеньня – за абразу пракурора, судзьдзі і сьледчага

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Воршы асудзілі паклёпніка. Згодна з рашэньнем суду, пацярпелыя – пракурор, судзьдзя і сьледчы.

Перадгісторыя такая. 37-гадовы жыхар Дубровенскага раёну К. ужо не аднойчы адбываў тэрміны, у тым ліку і за забойства. Ізноў папаўшы на крадзяжы, паспрабаваў пазьбегнуць пакараньня. Спачатку абвінаваціў пажылога судзьдзю ў інтымнай сувязі з маладой дзяўчынай-дзяржабвінаваўцам. Потым шальмоўскую гісторыю прыдумаў для сьледчага. А пасьля папракнуў пракурора ў тым, што яна нібыта прыняла ад яго хабар у кошт прабачэньня яго грахоў.

І нават пасьля таго, як быў вынесены абвінаваўчы прысуд, і рэцыдывісту прызначылі чарговы тэрмін пазбаўленьня волі, К. працягваў фантазіяваць. Нават у турме. Пракурор Дубровенскага раёну Яўген Аўцын, які падтрымліваў абвінавачаньне падчас апошняга судовага працэсу, распавёў:

– За кароткі час абвінавачаны напісаў нямала паклёпаў ў разнастайныя інстанцыі. Але, як той казаў, цярпеньне скончылася. Адбыўся новы суд. У якасьці пацярпелых на ім былі пракурорскі работнік, сьледчы і судзьдзя. За іх публічную абразу, а таксама за заведама фальшывае паведамленьне пра зьдзяйсьненьне цяжкага злачынства службовай асобай (хабарніцтва) злачынец атрымаў дадаткова яшчэ 5 гадоў зьняволеньня. Цяпер К. правядзе ў месцах пазбаўленьня волі ў агульнай складанасьці 8 гадоў.

Прысуд набыў моц.

Алена Бегунова, sb.by