Вераніка Пасьмецьева, старшая опэрупаўнаважаная ў асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі заявіла: «Завышаным коштам купляліся камплектовыя вырабы і пастаўляліся на «Віцязь», за што Жукоўскі атрымліваў неаднаразова хабары. А далей, калі зьбіраліся тэлевізары на «Віцязі», праз камэрцыйныя структуры яны накіроўваліся для рэалізацыі ў Расейскую Фэдэрацыю без кантрактаў і папярэдняй аплаты. Грошы здымаліся гатоўкай праз псэўдапрадпрымальніцкія структуры і разьмяркоўваліся паміж усімі ўдзельнікамі групы».
Тэлевізарамі зь нізкім коштам утаргавалі амаль Br 80 млрд. Шэрую «схему» выявілі яшчэ ў 2006 годзе, але чыноўнік здолеў схавацца. І толькі празь пяць гадоў міжнароднага вышуку Жукоўскага этапавалі ў Беларусь. Паводле пастановы суду Жукоўскі ня толькі адправіцца ў калёнію, але і павінен будзе сплаціць былому працадаўцу Br 32 млрд.