Лукашэнка наведаў ААТ «Арэхаўскі льнозавод», а таксама Аршанскі льнокамбінат, дзе гаворка ішла аб рэканструкцыі, тэхнічным пераўзбраеньні і павышэньні эфэктыўнасьці працы прадпрыемства.
Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю вывучыць, ці ўсё зроблена на прадпрыемстве для паляпшэньня ўмоў працы людзей. Кіраўніку дзяржавы падалося, што на камбінаце ўсё яшчэ вельмі шумна і вельмі пыльна.
«Калі вы не дасягнулі тут сусьветнага ўзроўню умоў працы людзей, мала некаму не падасца, — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. — Калі ўжо мадэрнізаваліся, значыць, тут павінна быць вытворчасьць на самым высокім сусьветным узроўні, які ёсьць на сёньняшні дзень», — дадаў ён. Лукашэнка ня выключыў, што ў пэрспэктыве, калі на лён будзе попыт, у краіне прыйдзецца пашыраць пасевы і льновытворчасьць.