2 будынкі з сямі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У адным з іх і размясцілася новая кавярня. Гэта будынак былога аддзела крыміналістыкі , які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі, бо ўваходзіць у забудову былой вуліцы Узгорскай ( гэта гістарычная назва вуліцы Суворава). Дамы тут былі ўзведзены ў канцы 18-пачатку 19 стагоддзя, калі складаўся гістарычны цэнтр Віцебска.
Будынак былога аддзела крыміналістыкі лічыцца адным з найстарэйшых цагляных збудаванняў горада, перад рэстаўрацыяй ён быў не ў лепшым стане: былі пашкоджаныя перакрыцці, дых прызнаны аварыйным, у ім пазнейшымі гаспадарамі былі перароблены сцены, вокны і дзеверы. Праект рэстаўрацыі рабілі ў адпаведнасці з архіўнымі даследаваннямі, вывучэннем старых планаў і фатаграфій.
Адноўлены будынак мае дах з дранкі. Паводле навуковага кіраўніка праекта Яўгена Калбовіча, гістарычныя фота пацвердзілі, што менавіта такія дахі былі характэрныя для гэтай часткі вуліцы. Унутраныя памяшканні адаптаваны пад размяшчэнне кавярні і арганізацыю арт-прастор. Перапланіроўка выкананая ў межах дапушчальнага. Інжынерныя сістэмы схаваныя так, каб, з аднаго боку, не парушаць гістарычныя аб’ёмы, а з другога — не хаваць элементы, якія захаваліся. Наведвальнікам даступныя выгляд аўтэнтычнай фактуры цэглы і тынкоўкі, традыцыйных прапорцый вокнаў і дзвярэй, а таксама гістарычныя колеры і сілуэт даху.
Што будзе ў астатніх будынках, якія некаль займаў РАУС, пакуль не паведмляецца, прозвішча інвестара таксама афіцыйна не згадваецца.
Як выглядаў райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёна адразу пасля таго, як з яго выехалі міліцыянты, можна ўбачыць тут .
Ігар Леановіч