Незадаволеныя жыхары вырашылі ўдзельнічасць у грамадскім абмеркаванні праекта будаўніцтва і даслалі калектыўны ліст з контраргументамі. Так, людзі чакалі, што побач з іхным жытлом з’явяцца неабходныя аб’екты інфрмаструктуры : пошта і банкаўскае аддзяленне. У лісце, які падпісалі 47 чалавек, падкрэслівалася, што разлік на адпаведную інфраструктуру быў важным аргументам за тое, каб пасяліцца менавіта тут. Бо і невыгоды таксама былі: іх дом узведзены такім чынам, што сонечнае святло ў кватэры трыпляе толькі па абедзе, і то ненадоўга. І новая шматпавярхоўка будзе яшчэ адной перашкодай, калі казаць пра натуральнае асвятленне.
Гэтыя аргументы не былі прынятыя да ўвагі: праект вырашылі рэалізоўваць, не зважаючы на пратэсты. Маўляў, санітарныя нормы не парушаны, а дазвольная дакументацыя на будаўніцтва была прынятая яшчэ ў 2007 годзе.
Такім чынам, трохпад’ездны 16-павярховы дом пачнуць узводзіць бліжэйшым часам. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Упраўлення капітальнага будаўніцтва Сяргей Польскі. Яшчэ адна “свечка” сярод дамоў у ранейшай забудове з’явіцца на вуліцы Марка Фрадкіна - 16-павярховы дом на адзін пад’езд.