Выкід аміяку адбыўся на ААТ «Полацкі малочны камбінат» у Полацку, ратавальнікі праводзяць работы для ліквідацыі наступстваў НЗ, паведамілі карыстальнікі сацсетак.
Інфармацыя пра трапляньне атрутнага рэчыва ў гарадзкую каналізацыю зьявілася ў сацыяльных сетках у аўторак днём: паводле паведамленьняў карыстальнікаў, работнікі камбінату зьлілі ў яе аміяк каля паўночы.
Пры гэтым у інтэрнэце людзі цікавяцца, ці будзе ў сувязі з магчымай аварыяй праводзіцца эвакуацыя жыхароў найбліжэйшых раёнаў.
«Ніякага НЗ на камбінаце няма: на прадпрыемстве праводзяцца рэглямэнтныя работы замены халадзільнага абсталяваньня, наш разьлік дзяжурыць на камбінаце для гарантаваньня бясьпекі», – сказалі БелТА ў аўторак у Полацкім гаррайаддзеле МНС.