Казацкая актыўнасьць на тле татальнай забароны на ўсялякага кшталту апазыцыйныя мерапрыемствы не засталася па-за ўвагай дэмакратычных актывістаў Віцебску. Абласная каардынатарка аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Тацяна Севярынец зьвярнулася ў Віцебскі гарвыканкам з просьбай патлумачыць законнасьць правядзеньня грамадзкіх мерапрыемстваў казакоў.

«Наша Ніва» паведамляла пра спробы вывозіць беларускіх дзяцей у ваенізаваныя лягеры ў Расеі, дзе іх школілі ў тым ліку баевікі «ДНР». Дачыненьне да гэтага мелі псэўдаказацкія структуры. Другая публікацыя «Нашай Нівы» на тую ж тэму датавалася 16 верасьня, калі выявіўся новы кіраўнік «беларускай дэлегацыі» на чарговых дзіцячых зборах пад кіраўніцтвам баевікоў Данбасу. Гэта быў расейскі казак Аляксандар Шаўчэнка.

Апублікавана ў Правы дзіцяці

24 чэрвеня ў межах сьвяткаваньня тысяча сорак другой гадавіны заснаваньня Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніку Аляксандру Неўскаму, ягонай жонцы віцебскай княгіні Аляксандры і іхнаму сыну Васілю. На плошчы Тысячагодзьдзя а пятнаццатай гадзіне распачалася тэатралізаванае дзея, прымеркаваная да гэтай падзеі.

Апублікавана ў Рознае

4 чэрвеня ў «Эўрапейскім клюбе» актывісты шэрагу дэмакратычных партыяў і арганізацыяў, занепакоеныя актывізацыяй прадстаўнікоў «рускага сьвету» ў Віцебскім рэгіёне, разважалі над маштабамі іхнага ўплыву на грамадзтва і абмяркоўвалі магчымыя шляхі супрацьдзеяньня гэтай пагрозе.

Асобныя праваслаўныя сьвятары аказаліся ўцягнутыя ў сумнеўную актыўнасьць. Датычнай аказалася і віцебская арганізацыя беларускіх афганцаў «Братэрства».

Знаходзячыся ў непасрэднай геаграфічнай блізкасьці да Расеі, Віцебск ня можа ня быць уключаным у арбіту новай расейскай геапалітычнай канцэпцыі, якая называецца «Рускі сьвет».