Як паведамляе БелТА, найчасьцейшымі выпадкамі парушэньня тэхнікі бясьпекі былі:
– адсутнасьць у работнікаў сродкаў індывідуальнай абароны або невыкарыстаньне выдадзеных сродкаў;
– парушэньні элемэнтарных патрабаваньняў бясьпекі падчас арганізацыі рамонтных прац рухомай тэхнікі ў рамонтных майстэрнях і падчас эксплёатацыі абсталяваньня на збожжасушыльных комплексах.
На шэрагу аб'ектаў адсутнічалі агароджы на тэхніцы, што працуе, выяўленыя парушэньні, зьвязаныя з эксплёатацыяй грузапад'ёмных мэханізмаў, аўтатрактарнай тэхнікі, самаходных машын, камбайнаў. Напрыклад, дапускаўся выезд тэхнікі без правядзеньня перадрэйсавага мэдагляду трактарыстаў-машыністаў, збожжаўборачныя камбайны былі не ў поўнай меры ўкамплектаваныя сродкамі пажаратушэньня і гэтак далей. І зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі парушэньняў па арганізацыі на працоўных месцах (у полі) пунктаў для адпачынку і прыёму ежы.
Інспэктары ў складзе мабільных груп у пэрыяд з канца ліпеня па канец верасьня абсьледавалі каля 250 сельгасарганізацыяў вобласьці.
«Усяго абсьледавана 505 аб'ектаў, выяўлена 2995 парушэньняў заканадаўства аб ахове працы. Кіраўнікам мабільных груп накіравана 241 інфармацыя пра выяўленыя парушэньні для падрыхтоўкі працадаўцам адпаведных рэкамэндацыяў на іх ліквідацыю», – растлумачыў Сяргей Ануфрыеў, першы намесьнік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы.
Вынікам мерапрыемства стала забарона на выкарыстаньне 147 адзінак станкоў, машын, мэханізмаў і іншага вытворчага абсталяваньня, якія ствараюць пагрозу жыцьцю і здароўю людзей, забароненае выкананьне 30 відаў работ, адхіленыя 182 работнікі, якія не прайшлі інструктаж, стажыроўку, праверку ведаў па пытаньнях аховы працы, мэдычны агляд, агляд на прадмет знаходжаньня ў стане алькагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'яненьня, не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны, накіравана 108 інфармацыяў пра парушэньні заканадаўства ў дзяржаўныя органы, у тым ліку 63 – у органы пракуратуры.
Крыніца: Віцебскі кур'ер