Панядзелак, 27 Красавік 2026

Экс-палітзняволеную Наталлю Кукішаву спецслужюы запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і абяцаюць “достойную жизнь”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Па адбыцці тэрміну зняволення Наталля Кукішава, ураджэнка Аршанскага раёна, пераехала ў ЗША. Там яна завяла акаўнт у TikTok, дзе распавядае пра нялюдскія ўмовы, якія ствараюць вязням за кратамі, і дзеліцца сваімі думкамі пра падзеі з Беларусі. Нядаўна гэіы інтэнэт-рэсурс прызналі “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”, а цяпер да блогеркі паступіла прапанова вярнуцца.

 Увогуле TikTok -акаўнт Natalia быў прызнаны “экстрэмісцкім” ужо двойчы,  і два разы яго ўключалі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

“Беларускія ўлады блакуюць ўсё што ім не падабаецца: сайты, інтэрнэт- старонкі, вершы, песні, спалучэнні колераў. І ўсё гэта падаецца пад соусам “дзеля бяспекі дзяржавы”. А вось калі ім заблакавалі YouTube (дзяржаўныя каналы) дзеля бяспекі ўсяго свету, то ўсе яны ў адзін голас пачалі крычаць : “А дзе свабода слова, а чаму не па закону?””, -- адкаментавала Наталля.

Распавядаючы пра прапанову вярнуцца ў Беларусь “на пэўных умовах”, каб мець  “достойную жизнь”, блогерка прыгадала адзін з выпадкаў за кратамі. Ен выразна паказвае, што “годнасць” і “годнае жыццё” – гэта якраз тыя катэгорыі, якія ў першую чаргу імкнецца зняважыць аўтарытарная дзяржава.

У 2021 г. Наталлю Кукішаву затрымалі па падазрэнні ў абразе дзяржаўнага служачага ў каментарах, якія тычыліся “справы Зельцэра”. Але пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў СІЗА абвінавачанне  змянілі. У жніўні 2022 г. суд Оршы і Аршанскага раёна пакараў жанчыну двума гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі. Яна адбыла гэты тэрмін, а пазней з'ехала ў ЗША.

Ксенія Лазарка