Што да згаданага інцыдэнту, то кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевічс запатрабаваў тлумачэнняў і ацэнкі дзеянняў Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV, якая праігнаравала рэкамендацыі МЗС па бяспецы падарожжаў і ўдзелу ў інфармацыйнай вайне. Міністр замежных справаў не выключае, што дзейнасць акадэміі можа быць спынена.
Як паведамляе газета «Віцьбічы», 19 ліпеня «поддержать ребят к Латышскому консульству пришли жители областного центра, в том числе представители БРСМ и профсоюзов. Собравшиеся признались, что возмущены сложившейся ситуацией: нельзя втягивать детей в политические дрязги. В руках люди держали плакаты: «Славянский базар» любят 32 страны мира», «Беларусь и Латвия – соседи», «Руки прочь от детей!».
Вядома, кожны грамадзянін мае права мець уласную кропку гледжання на любыя падзеі, а таксама мець магчымасць публічна выказаць свае меркаванні. Але такія дзеянні ў Беларусі рэгулююцца законам пра масавыя акцыі, і ўдзельнікі пікету каля латышскага консульства парушылі патрабаванні заканадаўства. Згодна з ім, ахвотныя правесці масавае мерапрыемства мусілі звярнуцца ў райвыканкам не меней як за 15 дзён і атрымаць дазвол на правядзенне пікета. Відавочна, гэтае патрабаванне было парушана: Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевічс выступіў са сваёй заявай 15 ліпеня, а пікет адбыўся праз 4 дні.
Тым не меней, міліцыя закрыла вочы на паводзіны парушальнікаў, ніхто з іх не быў затрыманы або асуджаны. Падобным чынам віцебскія ўлады і ахоўнікі правапарадку паставіліся і да пікетаў, якія прайшлі каля латышскага консульства 9 траўня і 13 траўня. У той самы час па краіне каціцца цэлыя хваля судоў паводле арт. 24.23 КаАП, калі людзе караюць не тое што за масавыя мерапрыемствы, а ўсяго толькі за аватарку на фотаздымках у сацыяльных сетках, калі на ёй, прыкладам, выява ўкраінскага сцяга.
Жанна Жалейка