Выбарчы кодэкс дазваляе грамадзянам Рэспублікі Беларусь, палітычным партыям, іншым грамадскім аб'яднанням, працоўным калектывам бесперашкодна агітаваць за прапанову правядзення рэферэндуму, за прыняцце рашэння, вынесенага на рэферэндум, а таксама супраць прапановы правядзення рэферэндуму, супраць прыняцця рашэння, вынесенага на рэферэндум. Сябрам камісіяў усіх узроўняў Выбарчым законам забаронены ўдзел у агітацыйных мерапрыемствах, у тым ліку ў СМІ.
Сярод падпісантаў звароту ёсць і Валяр'ян Мацкевіч, які зʼяўляецца старшынём Віцебскай абласной каардынацыйнай рады грамадскіх абʼяднанняў і палітычных партыяў і адначасова старшынём абласной арганізацыі грамадскага абʼяднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Таксама зварот падпісалі Таццяна Туманава, намеснік старшыні Віцебскай абласной каардынацыйнай рады грамадскіх абʼяднанняў і палітычных партый, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага абʼяднання «Беларускі фонд міру» і Сяргей Альсевіч, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага абʼяднання ветэранаў.
Мацкевіч, Туманава і Альсевіч з'яўляюцца сябрамі Віцебскай абласной камісіі для правядзення «рэферэндуму».
Падпісаўшы дакумент, які агітуе грамадзян узяць удзел у рэферэндуме і прагаласаваць «За» прапанаваныя ўладамі змены ў тэксце Канстытуцыі, сябры выбарчых камісіяў Мацкевіч, Туманава і Альсевіч груба парушылі патрабаванне артыкулу 45 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Сваім учынкам яна паказалі сваю заангажаванасць у станоўчых, для рэжыму выніках «рэферэндуму», што можа паставіць пад сумнеў сапраўднасць вынікаў галасавання.
Паколькі сябрам камісіі забаронена весці агітацыю, парушальнікі заканадаўства Валяр'ян Мацкевіч, Таццяна Туманава і Сяргей Альсевіч павінны выйсці са складу Віцебскай абласной камісіі.
Калі яны гэтага не зробіць добраахвотна, то Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў мусіць звярнуцца ў прэзідыум Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў і Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, як органы, якія сфармавалі ТВК, з прапановай адклікаць Мацкевіча, Туманаву і Ольсевіч з камісіі і замяніць іх на іншых прадстаўнікоў, якія не будуць парушаць патрабаванні Выбарчага закону.
Сымон Круты